.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2021, 11:02

Наваполацк прыме трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона 21-24 студзеня

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. З 21 па 24 студзеня на базе Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР) пройдзе трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар вучылішча Валерый Гушчын.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 22 студзеня, а ў наступныя два дні на дыстанцыю выйдуць амаль 170 дзяўчат і юнакоў. "У гэтым годзе ў традыцыйных зімовых стартах прымаюць удзел зборныя усіх абласцей, Мінска і Наваполацка. Гэта комплексныя спаборніцтвы. У першы спаборніцкі дзень адбудзецца мас-старт, у другі - змешаная эстафета. Удзельнікі будуць падзелены на 4 узроставыя групы. Самыя малодшыя спартсмены - 2008-2009 гадоў нараджэння, самыя старэйшыя - 2002-2003 гадоў", - расказаў Валерый Гушчын.

У залежнасці ад узросту дзяцей чакае розная дыстанцыя. Самыя юныя біятланісты выйдуць на круг 700 м без вінтовак. Зброя будзе чакаць іх на стрэльбішчы. Спартсменам трэба будзе страляць па мішэнях са становішча лежачы са спецыяльных падставак для вінтовак. Іх старэйшыя таварышы выйдуць на дыстанцыю 2 км у поўнай баявой выкладцы. Пераможцаў вызначаць у індывідуальным і камандным заліках.

У гэтым годзе з-за эпідэміялагічнай сітуацыі адмовіліся ад традыцыйнага запрашэння балельшчыкаў з Наваполацка. Не будзе і глядацкіх трыбун. Праўда, аматары біятлона змогуць паглядзець прамую трансляцыю захапляльных зімовых гонак на YouTube-канале. "Бацькі і блізкія юных спартсменаў, вядома, дапускаюцца на спаборніцтвы, але ім трэба будзе выконваць сацыяльную дыстанцыю і масачны рэжым", - адзначыў дырэктар ВАР. Для зручнасці гледачоў і суддзяў будзе весціся трансляцыя на вялікім экране, які прывязуць з Гомеля. Усе ўдзельнікі перад пачаткам спаборніцтваў павінны будуць прайсці тэст на COVID-19. Гасцей размесцяць у інтэрнаце вучылішча, а падапечных установы адукацыі адправяць дадому на час правядзення Кубка. Валерый Гушчын дадаў, што цырымоніі адкрыцця спартыўнага спаборніцтва і ўзнагароджання пераможцаў пройдуць на свежым паветры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі