
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаўнік футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" Дзмітрый Молаш прызнаны лепшым трэнерам мая. Такі вынік традыцыйнага штомесячнага апытання асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", у якім прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых беларускіх СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У апошні вясенні месяц жодзінскія аўтазаводаўцы прадоўжылі бяспройгрышную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі, атрымаўшы дзве вікторыі і двойчы згуляўшы ўнічыю, а таксама сталі ўладальнікамі Кубка краіны, абыграўшы ў вырашальным паядынку барысаўскі БАТЭ.
Лепшым іграком мая стаў нападаючы салігорскага "Шахцёра" Ягор Карпіцкі. У чатырох майскіх сустрэчах ён забіў 6 мячоў і 10 галамі вырваўся наперад у бамбардзірскай гонцы нацыянальнага чэмпіянату. Аўтарам самага прыгожага гола прызнаны паўабаронца ФК "Мінск" Данііл Душэўскі, які эфектным далёкім ударам са штрафнога паразіў вароты футбалістаў "Гомеля".-0-