Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 снежня 2022, 11:41

Настасся Верамеенка 13-ы раз прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настасся Верамеенка прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі 2022 года па выніках традыцыйнага штогадовага апытання з удзелам больш як сотні беларускіх баскетбольных спецыялістаў і спартыўных журналістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтравая нацыянальнай зборнай і чэмпіёна краіны "Гарызонта" 13-ы раз стала першай, намнога апярэдзіўшы ўсіх канкурэнтак. У мужчын лепшым трэці раз стаў нападаючы зборнай Беларусі і расійскага клуба "Пары Ніжні Ноўгарад" Максім Салаш. Сярод трэнераў мужчынскіх каманд лепшым стаў настаўнік зборнай Беларусі і "МІНСКА" Расціслаў Вяргун. Другое месца ў трэнера магілёўскага "Барысфена" Андрэя Крываноса, на трэцяй пазіцыі Дзмітрый Калтуноў, які ўзначальвае маладзёжную каманду БК "МІНСК". Галоўны трэнер жаночай зборнай і "Гарызонта" Наталля Трафімава прызнана лепшай сярод настаўнікаў жаночых дружын. Услед за ёй размясціліся Андрэй Ваўлеў (БК "МІНСК") і Вікторыя Дацун ("Алімпія", Гродна).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі