12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Пракапенка ўдастоена прыза "Лепшая пяціборка года" (Best Senior Female Pentathlete) па версіі Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я.
Уручэнне ўзнагароды адбылося ў час кангрэса Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я ў Лімасоле (Кіпр). Узнагароджанне беларускі праводзіў прэзідэнт Федэрацыі сучаснага пяцібор'я Расіі, віцэ-прэзідэнт UIPM Вячаслаў Аамінаў. Лепшым спартсменам (пяціборцам года) прызнаны Чон Ун Тхэ з Рэспублікі Карэя.
У сезоне 2018 года Настасся Пракапенка перамагла на чэмпіянаце свету ў Мексіцы ў індывідуальным заліку і эстафеце. Спартсменцы таксама быў уручаны бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Настасся Пракапенка заняла першае месца і на прэстыжным турніры па пяцібор'і "Кубак Крамля".-0-
Фота Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я