Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 снежня 2019, 13:56

Нарвежскі біятланіст Ёханес Бё стаў першым у спрынце на этапе КС у Эстэрсундзе

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвежскі спартсмен Ёханес Бё перамог у спрынце на першым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць з 30 лістапада па 8 снежня ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ён пераадолеў адлегласць 10 км за 24 мін 18,3 сек. Другім перасёк фінішную рысу яго партнёр па камандзе Тар'ей Бё, які прайграў лідару 19 сек. Расіянін Мацвей Елісееў паказаў трэці рэзультат (адставанне 19,9 сек).

Сярод беларускіх хлопцаў лепшым стаў Сяргей Бачарнікаў - 22-е месца. Раман Ялетнаў фінішаваў 28-м, Мікіта Лабастаў - 75-м. На 81-м радку падагульняючага пратакола размясціўся Антон Смольскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі