Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2019, 17:58

Нападаючы Сяргей Касціцын перазаключыў кантракт з мінскім "Дынама" на новых умовах

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы Сяргей Касціцын перазаключыў кантракт з "Дынама" на новых умовах. Папярэдняе пагадненне форварда з мінскім хакейным клубам скасавана па ўзаемнай згодзе, паведаміла прэс-служба "зуброў" карэспандэнту БЕЛТА.

Сяргей Касціцын правёў за "Дынама" 110 гульняў у матчах КХЛ (у тым ліку пяць у плэй-оф), у якіх набраў 46 ачкоў (10+36). Пасля заканчэння сезона 2018/2019 хакеіст перанёс аперацыю, пасля якой да гэтага часу прадаўжае аднаўленне. Тым не менш, як гаворыцца ў паведамленні, мінскае "Дынама" па-ранейшаму разлічвае на Касціцына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі