Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2020, 12:47

Нападаючы "Нёмана" Зоран Марушыч прызнаны лепшым іграком 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард гродзенскага "Нёмана" Зоран Марушыч прызнаны лепшым іграком 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым пераможным паядынку з мазырскай "Славіяй" (3:1) 26-гадовы серб быў лідарам атак гродзенскай дружыны, забіўшы ўсе тры галы.

У папярэднім туры лепшым іграком быў названы нападаючы брэсцкага "Дынама" Павел Савіцкі.

Да гэтага лепшым прызнаваліся Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Іван Бахар ("Дынама", Мінск), Габрыэль Рамас, Валерый Гарбачык і Луіс Велозу ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Мікіта Мельнікаў і Міхаіл Бараноўскі ("Славія", Мазыр), Дзмітрый Падстрэлаў ("Шахцёр", Салігорск), Дзяніс Панкратаў ("Слуцк") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ", Мінск).

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, які набраў 26 ачкоў, на два балы менш у футбалістаў "Шахцёра", па 22 ачкі ў "Энергетыка-БДУ" і "Тарпеда-БелАЗа".

Матчы 13-га тура 30-га чэмпіянату Беларусі запланаваны на 12-14 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі