ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2021, 11:48

Наомі Осака і Джэніфер Брэдзі выйшлі ў фінал Australian Open

Фота tennis.com
Фота tennis.com

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японка Наомі Осака і амерыканка Джэніфер Брэдзі сталі фіналісткамі жаночага адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паўфінальным паядынку на корце "Мельбурн-Парку" трэцяя ракетка свету Наомі Осака перайграла ў дзвюх партыях сяміразовую пераможцу аўстралійскага першынства амерыканку Серэну Уільямс, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу WTA, - 6:3, 6:4. У вырашальным паядынку саперніцай японкі будзе Джэніфер Брэдзі (24-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў паўфінале перамагла чэшскую тэнісістку Караліну Мухаву (27) - 6:4, 3:6, 6:4. Наомі Осака другі раз згуляе ў фінале чэмпіянату Аўстраліі, які яна выйграла ў 2019 годзе, акрамя таго, у яе яшчэ два тытулы адкрытых чэмпіянатаў ЗША (2018, 2020). Яе саперніца ўпершыню прабілася ў фінал спаборніцтваў серыі "Вялікага шлема".

У мужчынскім адзіночным разрадзе васьміразовы трыумфатар Australian Open, першая ракетка планеты серб Новак Джокавіч сёння сустрэнецца з расійскім тэнісістам Асланам Карацавым, у якога 114-я пазіцыя ў рэйтынгу АТР. Заўтра ў другім паўфінале яшчэ адзін расіянін Данііл Мядзведзеў (4) згуляе з грэкам Стэфанасам Цыцыпасам (6).

Заўтра ў фінальным матчы жаночага парнага разраду беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова. Беларуска-бельгійскі тандэм з'яўляецца пераможцам чатырох турніраў пад эгідай WTA, у тым ліку аднаго з серыі "Вялікага шлема" - US Open 2019 года.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі праводзіцца 109-ы раз. У мінулым годзе пераможцай жаночага турніру ўпершыню стала Сафія Кенін з ЗША, а ў мужчын свой восьмы чэмпіёнскі тытул заваяваў Новак Джокавіч. Агульны прызавы фонд Australian Open - 2021, які завершыцца 21 лютага, складае $55,2 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $2,1 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі