Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2022, 09:23

НАК рыхтуе экспазіцыю да "Ночы ў музеі" і чакае амль 300 наведвальнікаў

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі 18 мая далучыцца да міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі "Ноч у музеі" і правядзе для ўсіх жадаючых экскурсіі па алімпійскай экспазіцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Плануецца, што з унікальнымі экспанатамі музея НАК азнаёмяцца амаль 300 чалавек. З дапамогай электроннага запісу на экскурсіі зарэгістраваліся студэнты многіх ВНУ, выхаванцы спартыўных школ, навучэнцы дзіцячага тэхнапарка робататэхнікі, школьнікі, прадстаўнікі банкаўскай сферы і іншых груп насельніцтва. Разам з імі ў акцыі "Ноч у музеі" прымуць удзел вядомыя беларускія спартсмены, якія дапамогуць гасцям больш даведацца аб шматлікіх экспанатах, прызах і ўзнагародах, прадстаўленых у экспазіцыі алімпійскага музея. У рамках акцыі запланавана пяць наведванняў - з 17.00 да 23.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі