Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2020, 18:05

НАК Грэцыі перапыніў эстафету алімпійскага агню

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Грэцыі перапыніў эстафету алімпійскага агню па ўсёй краіне з-за сітуацыі з каранавірусам. Інфармацыя аб гэтым змешчана ў афіцыйным Twitter-акаўнце арганізацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Такое рашэнне было прынята, паколькі на цырымонію сустрэчы алімпійскага агню ў Спарце прыйшло вельмі шмат людзей, нягледзячы на тое, што ўсім рэкамендавана было заставацца дома. На думку прадстаўнікоў НАК Грэцыі, рашэнне адмяніць эстафету было цяжкім, але неабходным. Алімпійскі агонь будзе перададзены аргкамітэту спаборніцтваў на спецыяльным мерапрыемстве 19 сакавіка, якое закрыюць для гледачоў. Арганізатары Алімпіяды ў Токіа заявілі аб тым, што пакуль падрыхтоўка да Алімпіяды прадаўжаецца, размова аб адмене гульняў не ідзе.

Агонь летняй Алімпіяды - 2020, якая пройдзе ў Токіа, быў запалены напярэдадні ў Старажытнай Алімпіі. Цырымонія адбылася без гледачоў з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса. Эстафета агню XXXII летніх Алімпійскіх гульняў павінна была праходізць па тэрыторыі Грэцыі з 12 па 19 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі