Фота НАК
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАК Беларусі прыняў удзел у Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якая адбылася ў нямецкім Франкфурце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Дэлегацыю НАК Беларусі на асамблеі прадставілі Генеральны сакратар, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы Ксенія Санковіч, а таксама начальнік аддзела міжнародных адносін Васіль Юрчык.
Алімпійскі камітэт нашай краіны атрымаў афіцыйнае запрашэнне прыняць удзел у Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі 2025 года ў горадзе Скоп'е, таксама абмяркоўваліся дэталі накіравання спартсменаў на спаборніцтвы, на якіх выступяць беларусы.
Акрамя таго, дэлегацыя НАК правяла перагаворы з кіраўніцтвам МАК і прэзідэнтамі міжнародных зімовых федэрацый на прадмет удзелу беларусаў у маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Італіі, а таксама допуску да кваліфікацыйнага адбору да зімовых гульняў.-0-