ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2022, 10:57

На стадыёне "Дынама" пройдзе Летні кубак Беларускай федэрацыі біятлона

Фота biathlon.by
Фота biathlon.by

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" 27 мая пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы "Летні кубак федэрацыі біятлона", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФБ.

У турніры прымуць удзел члены нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне, лідары маладзёжных каманд, а таксама зборныя абласцей і горада Мінска. Пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прызамі. Спаборніцтвы пройдуць на дыстанцыі 900 м, стральба па мішэнях з пнеўматычнай вінтоўкі будзе весціся на адлегласці 10 м.

Балельшчыкаў чакаюць музычная праграма, конкурсы і віктарыны. Прамую трансляцыю Летняга кубка правядзе тэлеканал "Беларусь 5", пачатак - у 10.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі