Фота pressball.by
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Сейшэльскіх астравах адбудуцца заключныя сустрэчы групавога этапу чэмпіянату свету па пляжным футболе, пасля якіх стануць вядомы ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лідар папярэдняй групы С каманда Сенегала сёння сустрэнецца з чылійцамі, а зборная Іспаніі згуляе з каманадй Таіці. Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Сенегал - 6, Чылі - 3, Іспанія - 3, Таіці - 0. У квартэце D дзеючыя чэмпіёны планеты бразільцы будуць сапернічаць з Аманам, а ўладальнікі сярэбраных медалёў мінулага ЧС італьянцы сустрэнуцца з камандай Сальвадора. Становішча каманд: Бразілія - 6, Італія - 3, Аман - 1, Сальвадор - 0.
Першыя чвэрцьфінальныя пары вызначыліся напярэдадні. Зборная Беларусі, атрымаўшы тры ўпэўненыя вікторыі, заняла першае месца ў групе А і ў барацьбе за выхад у паўфінал згуляе з камандай Ірана. На сусветным першынстве 2024 года ў ААЭ беларусы з лікам 1:6 уступілі іранцам у паядынку за бронзу і цяпер маюць намер узяць рэванш. У другім чвэрцьфінале пераможцы квартэта В партугальцы сустрэнуцца з японцамі, якія фінішавалі ў групе А следам за беларускай дружынай.
Чвэрцьфінальныя баталіі пройдуць 8 мая, паўфіналы намечаны на 10 мая, а фінальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 11 мая.-0-