Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2020, 11:49

На Мінскім паўмарафоне-2020 чакаюць 42 тыс. удзельнікаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары Мінскага паўмарафону ў 2020 годзе чакаюць 42 тыс. удзельнікаў. Аб гэтым паведаміў 17 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай афіцыйнаму старту рэгістрацыі на маючы адбыцца забег, старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыбаўляем у колькасці. У гэтым годзе будуць удзельнічаць 42 тыс. чалавек. Попыт на рэгістрацыю каласальны, - сказаў Вадзім Дзевятоўскі. - Людзі рыхтуюцца да мерапрыемства загадзя, трэніруюцца, і мы гэтаму вельмі рады. На кожную з трох дыстанцый прадугледжаны ліміт. Такая мера неабходна, каб не ствараць экстранных сітуацый і зрабіць знаходжанне на трасе максімальна камфортным".

Першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў адзначыў, што Мінскі паўмарафон прыцягвае ўвагу жыхароў Беларусі і краін замежжа. "Бег з кожным годам карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Колькасць удзельнікаў расце. Думаю, рэгістрацыя сёлета завершыцца даволі хутка. Упэўнены, што на гэты раз мерапрыемства таксама пройдзе з добрым настроем", - дадаў ён.

Старты на 5,5 км, 10,55 км і 21,097 км адбудуцца 13 верасня. Падаць заяўку можна на сайце паўмарафону. Анлайн-рэгістрацыя адкрыта да 12 верасня або да моманту дасягнення максімальнай колькасці ўдзельнікаў.

Дэвіз Мінскага паўмарафону 2020 года застаўся такім жа - "Бяжым разам!".

У 2019 годзе Мінскі паўмарафон прайшоў пяты раз. Яго ўдзельнікамі сталі 40 тыс. чалавек з 68 краін свету. Пераможцам у мужчын на самай доўгай дыстанцыі Мінскага паўмарафону-2019 (21,1 км) стаў атлет з Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі, у жанчын - беларуска Ніна Савіна. Паўмарафон павысіў свой статус, атрымаўшы сярэбраны лэйбл ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF). Прызавы фонд спаборніцтваў склаў $60 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі