Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2025, 12:38

На матч футбалістаў Беларусі і Расіі прададзена больш як палавіна білетаў

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як палавіна білетаў прададзена на таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Расіі, які адбудзецца 10 чэрвеня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных на сённяшнюю раніцу, балельшчыкі раскупілі ўжо каля 17 тыс. білетаў на трыбуны новага Нацыянальнага стадыёна, які афіцыйна адкрыўся ў Мінску ў мінулую суботу. Білеты на заўтрашнюю гульню каштуюць ад Br20 да Br40, у залежнасці ад сектара арэны. Умяшчальнасць стадыёна - 33 000 гледачоў. У матчы адкрыцця маладзёжныя зборныя Беларусі і Кітая згулялі ўнічыю - 1:1.

На мінулым тыдні футбалісты зборнай Беларусі на полі "Барысаў-Арэны" разграмілі каманду Казахстана з лікам 4:1, а расіяне ў Маскве разышліся мірам з нігерыйцамі - 1:1.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі