Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інданезіі 3 кастрычніка стартуе першынство свету па самба 2025 года сярод юнакоў і юніёраў з удзелам беларускіх атлетаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На працягу трох дзён будуць разыграны 37 камплектаў медалёў у юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў, а таксама сярод юніёраў і юніёрак да 20 гадоў. Усяго на планетарны форум заявіліся больш за 370 самбістаў з 34 краін, нашу каманду прадставяць 16 спартсменаў. У першы дзень спаборніцтваў, 3 кастрычніка, на дыван выйдуць Геральд Красоўскі (U18, да 71 кг), Ганна Арцёмава (U18, да 50 кг), Дар'я Навіцкая (U18, да 65 кг), Паліна Лук'янчук (U18, звыш 80 кг), Іван Сямёнаў (U20, да 79 кг) і Арсеній Маліцкі (U20, звыш 98 кг).
У суботу, 4 кастрычніка, за ўзнагароды пазмагаюцца бронзавы прызёр ІІІ Гульняў краін СНД Арцём Коўцюх (U18, звыш 98 кг), а таксама Іван Шадрын (U18, да 58 кг), Руслана Шоба (U18, да 54 кг), Уладзіслаў Кузняцоў (U20, да 64 кг) і Хрысціна Яўсюк (U20, да 65 кг). 5 кастрычніка ўдзел у турніры прымуць Дзіяна Куц (U18, да 47 кг), Вера Мінчэня (U18, да 59 кг), Мар'яна Жукавец (U18, да 80 кг), Данііл Патачыц (U20, да 98 кг) і сярэбраны медаліст III Гульняў краін СНД Павел Мішчанка (U18, да 88 кг).-0-