Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2019, 12:48

На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі вызначацца паўфіналісты

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па хакеі сярод юніёраў (U-18) у Швецыі сёння вызначыцца квартэт удзельнікаў паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым чвэрцьфінальным паядынку зборная Беларусі, якая заняла другое месца ў папярэдняй групе А, згуляе з равеснікамі з Расіі, што фінішавалі трэцімі ў групе В. Гэта сустрэча пачнецца ў 16.30 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Яе пераможца ў паўфінале будзе сапернічаць з лепшай камандай пары ЗША - Фінляндыя. Амерыканцы на першым этапе сталі лепшымі ў групе В, атрымаўшы 4 перамогі ў чатырох праведзеных матчах, а фіны з адной вікторыяй занялі 4-е месца ў групе А. Беларускія хакеісты абыгралі фінскую каманду - 4:3. З такім жа рэзультатам падапечныя Яўгена Есавулава ўзялі верх над чэхамі, а акрамя таго, уступілі канадцам (1:11) і швейцарцам (4:5, у авертайме).

Склады астатніх пар 1/4 фіналу: Канада - Латвія, Швецыя - Чэхія.

Паўфінальныя сустрэчы пройдуць 27 красавіка, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 28 красавіка.

Няўдачнікі групавога этапу хакеісты Швейцарыі і Славакіі сёння пачнуць серыю да дзвюх перамог за права застацца ў элітным дывізіёне сусветнага першынства сярод юніёраў.

У мінулым годзе пераможцамі юніёрскага чэмпіянату планеты сталі хакеісты Фінляндыі, серабро было ў каманды ЗША, бронзу заваявалі шведы. Беларусы ўступілі фінскай зборнай на стадыі чвэрцьфіналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі