Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2019, 09:34

На ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У шосты дзень ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод у пяці відах спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўныя медальныя надзеі беларускіх балельшчыкаў сёння звязаны з турнірам па веславанні на байдарках і каноэ. Беларусы з'яўляюцца аднымі з галоўных фаварытаў на ўсіх топ-спаборніцтвах у гэтым відзе спорту. Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі будуць разыграны 5 медальных камплектаў. Старт фінальных заездаў у 10.00.

У Палацы спорту ўдзельнікі спаборніцтваў па вольнай барацьбе вызначаць прызёраў у чатырох вагавых катэгорыях. Пачатак медальных схватак у 18.30.

Два камплекты ўзнагарод разыграюць майстры настольнага тэніса - у адзіночным разрадзе ў жанчын і мужчын. Паўфінальныя паядынкі ў мінскім Палацы тэніса стартуюць у 10.00, а ў 16.00 пачнуцца сустрэчы за месцы на п'едэстале гонару.

Лучнікі будуць змагацца за медалі ў дзвюх індывідуальных дысцыплінах у жанчын - у стральбе з блочнага і класічнага лука. Спаборніцтвы на арэне САК "Алімпійскі" стартавалі ў 9.00.

Тры камплекты ўзнагарод разыграюць удзельнікі турніру па кулявой стральбе, які праходзіць у ціры імя маршала Цімашэнкі. Пачатак стралковай сесіі ў 9.15.

Акрамя таго, у некалькіх відах праграмы прадоўжацца папярэднія спаборніцтвы. На стадыёне ў САК "Алімпійскі" зборная Беларусі па пляжным футболе ў 19.30 правядзе свой другі паядынак у кваліфікацыйнай групе А супраць каманды Партугаліі. Бадмінтаністы з 9.00 будуць спаборнічаць на пляцоўцы Falcon club. На рынгу палаца спорту "Уручча" ў 14.00 прадоўжыцца баксёрскі турнір. У 17.40 на галоўнай арэне Гульняў стадыёне "Дынама" будзе дадзены старт паўфіналам лёгкаатлетычных спаборніцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі