ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 14 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2021, 18:22

На І Гульнях краін СНД разыграюць 193 камплекты медалёў у 16 відах спорту

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі I Гульняў краін СНД разыграюць 193 камплекты медалёў у 16 ​​відах спорту. Гульні пройдуць з 4 па 11 верасня ў Казані. Такая інфармацыя была агучана на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў сёння ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана і Выканкама СНД. Рабочая група ў цэлым адобрыла ўдакладнены праект рэгламенту Гульняў, адзначыўшы, што Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі і Міністэрства спорту Рэспублікі Татарстан працуюць над тым, каб цалкам падрыхтаваць спаборніцтвы ва ўстаноўленыя тэрміны. Было вырашана прасіць органы дзяржаўнай улады ў галіне фізічнай культуры і спорту накіраваць да 4 мая ў Мінспорту Расіі прапановы аб кандыдатурах кіраўнікоў спартыўных дэлегацый на I Гульні краін СНД, забяспечыць падачу заявак на ўдзел у Гульнях.

Гульні краін СНД былі заснаваны рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці ў кастрычніку 2019 года. Іх правядзенне дасць магчымасць павысіць культурна-спартыўны патэнцыял СНД, атрымаць эфектыўную пляцоўку для развіцця шматбаковага дыялогу. Плануецца, што Гульні будуць праходзіць раз у два гады па чарзе ў кожнай з дзяржаў СНД. Пры гэтым удзел у іх змогуць прыняць каманды як з краін Садружнасці, так і з іншых дзяржаў. Праграму спаборніцтваў будзе вызначаць краіна-арганізатар.

Плануецца, што ўдзел у I Гульнях краін СНД у Казані прымуць каля 3 тыс. спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў. Будуць задзейнічаны 12 спартыўных аб'ектаў. Лагатыпам I Гульняў краін СНД стала Жар-птушка, талісманам быў выбраны Барс.

У час Гульняў плануецца правесці мерапрыемствы дзелавой праграмы, якія датычацца развіцця фізічнай культуры і спорту, а таксама чарговае пасяджэнне Савета па фізічнай культуры і спорце ўдзельнікаў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі