
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 21 ліпеня ў Казані стартуе I этап комплексных міжнародных спаборніцтваў па плаванні, сінхронным плаванні і скачках у ваду "Гульні дружбы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФП.
Спаборніцтвы па плаванні пройдуць у Палацы водных відаў спорту - найбуйнейшым крытым водным спартыўным збудаванні Расіі. Удзел у турніры прымуць больш за 700 спартсменаў з 13 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Алжыра, Арменіі, Венесуэлы, Сербіі, В'етнама, Сірыі, Судана, Таджыкістана, Эквадора і ПАР. У ліку ўдзельнікаў 27 беларускіх плыўцоў, у тым ліку лідар нацыянальнай каманды і рэкардсмен свету на дыстанцыі 100 м брасам на кароткай вадзе Ілья Шымановіч.
Спаборніцтвы прадоўжацца 5 дзён і ўключаць у сябе 42 дысцыпліны: 34 індывідуальныя віды праграмы і 8 эстафет.-0-