Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі быў зацверджаны склад дэлегацыі на XVIII летні Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль (ЕЮАФ), які пройдзе ў сталіцы Паўночнай Македоніі горадзе Скоп'е, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Мультыспартыўны форум пройдзе ў Скоп'і з 20 па 27 ліпеня 2025 года. Беларуская каманда будзе прадстаўлена на ЕЮАФ у сямі відах спорту: бадмінтоне (адзін юнак і адна дзяўчына), веласпорце (чацвёра юнакоў і чатыры дзяўчыны), дзюдо (шасцёра юнакоў і шэсць дзяўчат), кулявой стральбе (двое юнакоў і дзве дзяўчыны), настольным тэнісе (адзін юнак і адна дзяўчына), тхэквандо (пяцёра юнакоў і пяць дзяўчат) і плаванні (двое юнакоў і восем дзяўчат).
Агульная колькасць нашай дэлегацыі з улікам трэнерскага, медыцынскага і адміністрацыйнага персаналу складзе 71 чалавек, сярод іх 48 спартсменаў (21 юнак і 27 дзяўчат). Шэфам місіі зацверджаны начальнік аддзела міжнародных адносін Васіль Юрчык.-0-