Фота Pixabay
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На мужчынскім чэмпіянаце свету па гандболе, які праходзіць на арэнах Даніі, Нарвегіі і Харватыі, засталося вызначыць усяго двух удзельнікаў асноўнага раўнда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У папярэдняй групе F за трэцюю пуцёўку ў асноўны этап будуць спаборнічаць гандбалісты Японіі і Чылі. У другім сённяшнім пыядынку сустрэнуцца фаварыты - зборныя Швецыі і Іспаніі, якія ўжо забяспечылі сабе выхад у наступную стадыю. У квартэце G за трэцяе месца паспаборнічаюць каманды Каба-Вэрдэ і Кубы, а гандбалісты Ісландыі і Славеніі вызначаць, хто з іх фінішуе першым. З астатніх груп у другі этап сусветнага першынства выйшлі зборныя Германіі, Швейцарыі, Чэхіі, Даніі, Італіі, Туніса, Аўстрыі, Францыі, Катара, Венгрыі, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Партугаліі, Бразіліі, Нарвегіі, Егіпта, Харватыі і Аргенціны.
Пасля першай часткі турніру 24 каманды ўтвараюць чатыры групы па 6 каманд, з якіх па дзве лепшыя зборныя прадоўжаць барацьбу ў плэй-оф. Чвэрцьфінальныя сустрэчы адбудуцца 28 і 29 студзеня, паўфіналы - 30 і 31 студзеня, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзавыя ўзнагароды пройдуць 2 лютага.
У фінале папярэдняга чэмпіянату свету, які праходзіў два гады таму на арэнах Польшчы і Швецыі, датчане перамаглі французаў з лікам 34:29, а ў гульні за бронзу зборная Іспаніі аказалася мацнейшай за шведскіх гандбалістаў - 39:36. Гандбалісты зборнай Беларусі пяць разоў выступалі сярод мацнейшых каманд планеты, іх лепшым рэзультатам з'яўляецца 9-е месца на чэмпіянаце свету 1995 года ў Ісландыі.-0-