Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2020, 12:28

На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе вызначацца фіналісты

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сёння праходзяць вырашальныя паядынкі паўфінальных серый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з іх на пляцоўцы гомельскага палаца гульнявых відаў спорту сустракаюцца мясцовыя клубы БЧ і ВРЗ. У іх першай сустрэчы выйграў ВРЗ - 2:1, а затым сапернікі ўзялі пераканаўчы рэванш з лікам 5:2.

У другім сённяшнім матчы аршанскі "Вітэн" у спарткомплексе "Алімпіец" прымае дзеючага чэмпіёна краіны "Сталіцу". У першай гульні "Вітэн" у сябе дома выйграў з мінімальнай перавагай - 1:0, а ў Мінску "сталічнікі" перамаглі ў авертайме з лікам 9:7.

Паўфінальныя серыі праходзяць да дзвюх вікторый адной з каманд. Фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул да трох перамог пачнецца 7 чэрвеня.

У мінулым сезоне сваё трэцяе золата заваявала "Сталіца", якая перамагла ў фінальнай серыі ВРЗ (3:1). Уладальнікам бронзавых узнагарод стаў "Вітэн", які перамог у серыі за 3-е месца БЧ (2:1).

Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" чатыры залатыя ўзнагароды, па тры - у "Вітэна", "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі