Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2021, 17:55

На Алімпійскіх гульнях вырашаюць усё моцныя нервы і стабільнасць - Аліна Гарнасько

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Алімпійскіх гульнях вырашаюць усё моцныя нервы і стабільнасць. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася бронзавы прызёр такійскіх Гульняў па мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько падчас сустрэчы каманды па мастацкай гімнастыцы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым эмоцыі перапаўняюць. Вялікі дзякуй усім за падтрымку. Яна адчувалася, нягледзячы на тое, што мы выступалі амаль пры пустых трыбунах. Але мы прывыклі ўжо. Такі год быў складаны. У цэлым выступаць было дастаткова спакойна", - расказала Аліна Гарнасько.

Паводле яе слоў, нельга сказаць, што медаль быў нечаканым. "Усё роўна за ім стаіць шмат працы, траўмаў, аднаўленняў. На Алімпійскіх гульнях вырашаюць усё моцныя нервы і стабільнасць. І менавіта апошні від - стужка, як гаворыць Ірына Ляпарская (трэнер нацыянальнай каманды. - Заўвага БЕЛТА), стварае спаборніцтвы. Стужка вырашала многае. Я дапусціла памылку. Мне ёсць над чым працаваць. У цэлым я не ведала рэзультатаў сваіх саперніц, проста выходзіла і рабіла тое, што ўмею. І гэта мне дапамагло. Ніякай лішняй інфармацыі ў галаве. Проста выступленне і потым ужо я даведалася пра тую самую ацэнку, якая мне дапамагла ўзяць бронзу", - адзначыла гімнастка.

Дарэчы, у Токіа Аліна адзначыла сваё 20-годдзе. "Я не была ў прадчуванні дня нараджэння. Але потым гэта быў выдатны падарунак мне на дзень нараджэння", - дадала яна.

Бронзавы прызёр такійскіх Гульняў па мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько зрабіла свой "алімпійскі выбар". Прадстаўніца аднаго з самых прыгожых відаў спорту выбрала мінскую СДЮШАР нумар 4 БФСТ "Дынама", у якой праходзілі яе першыя трэніроўкі. Туды адправяцца Br10 тыс. ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Раней гэту школу выбірала Любоў Чаркашына ў рамках праекта, які праходзіў падчас Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аліна Гарнасько была стыпендыяткай Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў 2016 і 2017 гадах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі