Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2022, 17:02

На Алімпійскіх гульнях стартавалі спаборніцтвы па могуле

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне стартавалі спаборніцтвы па могуле, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў магулістаў адбыліся першыя кваліфікацыйныя раўнды. На старт жаночага турніру выйшлі 28 дзяўчат, у фінал прабіліся 10 наймацнейшых спартсменак. Лепшы вынік у кваліфікацыі паказала аўстралійка Джакара Энтані (83,75 бала).

Першая дзясятка фіналістаў вызначылася і ў мужчын. Найбольшую суму ачкоў сярод 30 удзельнікаў набраў дзеючы алімпійскі чэмпіён з Канады Мікаэль Кінгсберы (81,15).

Спартсмены, якім не ўдалося прайсці далей напрамую, пазней прымуць удзел у другой кваліфікацыі, адкуль у фінал выйдуць яшчэ 10 чалавек. Узнагароды ў могуле ў мужчын будуць разыграны 5 лютага, жанчыны вызначаць медалістак 6 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі