Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе сталі вядомы ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Мінулай ноччу ў заключным чвэрцьфінале жаночага адзіночнага разраду японка Наомі Осака (24-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла чэшку Караліну Мухаву (13) і згуляе ў паўфінале з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай (9), якая абыграла польку Ігу Свёнтак (2).
У другім паядынку за выхад у фінал дзеючая чэмпіёнка US Open першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з фіналісткай мінулага турніру амерыканкай Джэсікай Пегулай (4). Год таму ў вырашальным паядынку Сабаленка перайграла Пегулу ў дзвюх партыях - 7:5, 7:5.
У паўфінале мужчынскага турніру сапернікам дзеючага чэмпіёна італьянскага тэнісіста Яніка Сінера (1) будзе прадстаўнік Канады Фелікс Ажэ-Альясім (27), а чатырохразовы пераможца амерыканскага першынства серб Новак Джокавіч (7) сустрэнецца з іспанцам Карласам Алькарасам (2).
145-ы па ліку US Open фінішуе 7 верасня. Агульны прызавы фонд турніру ў Нью-Ёрку складае рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $5 млн.-0-