Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2020, 11:19

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па тэнісе сёння вызначацца паўфіналісты

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кортах мінскага Палаца тэніса сёння вызначацца паўфіналісты адкрытага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе першая сеяная Аляксандра Сасновіч у чвэрцьфінальным паядынку сустрэнецца з Ганнай Кубаравай. На старце турніру Аляксандра Сасновіч упэўнена перайграла Кацярыну Ціханко - 6:1, 6:0, а потым разграміла Вераніку Прыц у двух сэтах з сухім лікам - 6:0, 6:0. Ганна Кубарава спачатку абыграла Кацярыну Скачкову - 6:4, 6:2, а потым была мацнейшай за Дар'ю Хамуцянскую - 7:5, 6:0. У іншых чвэрцьфіналах другі нумар пасеву расіянка Маргарыта Гаспаран згуляе з Таццянай Сасноўскай, саперніцай Эвеліны Ласкевіч будзе Яна Каладынска, Юлія Гатоўка сустрэнецца з Хрысцінай Дзмітрук.

У мужчын першы нумар пасеву расіянін Аслан Карацаў сустрэнецца з Аляксандрам Леаненкам. Іншыя пары 1/4 фіналу: Данііл Астапенкаў - Аляксандр Згіроўскі, Аляксей Хоміч - Іван Лютарэвіч, Арцём Чаркасаў - Аляксандр Буліцкі.

У паўфіналах спаборніцтваў змешаных пар Аляксандра Сасновіч і Іван Лютарэвіч будуць сапернічаць з Хрысцінай Дзмітрук і Янам Рабцэвічам, а Лідзія Марозава і Андрэй Васілеўскі згуляюць з Ганнай Сергель і Аляксандрам Леаненкам.

Адкрытае беларускае першынство завершыцца 27 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі