Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2022, 14:31

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы разыгрываецца 46 камлектаў узнагарод

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на галоўнай спартыўнай арэне краіны мінскім стадыёне "Дынама" стартуе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы, які прадоўжыцца тры дні. Уваход свабодны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальнае першынство адкрыецца аматарскімі забегамі ў мужчын і жанчын на 10 000 м, а потым на гэту ж дыстанцыю выйдуць саіскальнікі ўзнагарод чэмпіянату Беларусі. Усяго яго ўдзельнікі разыграюць 46 камплектаў узнагарод - па 23 у мужчын і жанчын. Заўтра праграма спаборніцтваў прадоўжыцца. Акрамя таго, гледачоў чакае незвычайны забег маскотаў - на стаметроўку выйдуць 9 талісманаў футбольных, валейбольных, баскетбольных, гандбольных клубаў, а таксама НАК і БФЛА. У змешанай аматарскай эстафеце 4х100 м у складах больш як 20 каманд плануюць выступіць вядомыя беларускія спартсмены, як дзеючыя, так і тыя, хто завяршылі актыўную кар'еру. Сярод іх - чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету Юлія Несцярэнка, Ала Цупер, Дзінара Алімбекава, Іван Ціхан, Любоў Чаркашына і іншыя майстры.

З заўтрашняга дня каля галоўнага ўвахода на дынамаўскую арэну для гледачоў пачнуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, лакацыі МАЗа, МТЗ, МНС, НАДА і іншых структур. Там жа ў зонах фуд-корта можна будзе падсілкавацца, паколькі спаборніцтвы лёгкаатлетаў будуць праходзіць да вечара.

Тэрміны правядзення беларускага першынства супадаюць з чэмпіянатам Еўропы, які ўчора пачаўся ў Мюнхене, і вядучыя беларускія спартсмены будуць мець магчымасць завочна пазмагацца з мацнейшымі атлетамі кантынента. Хоць беларусы цяпер адхілены ад топ-турніраў, яны паказваюць нядрэнныя рэзультаты. Так, Таццяна Халадовіч кінула кап'ё на 66 м 19 см, што з'яўляецца другім рэзультатам сусветнага сезона. Акрамя лепшых беларускіх атлетаў у чэмпіянаце Беларусі прымуць удзел прадстаўнікі Расіі і іншых краін. У прыватнасці, у сектары для скачкоў у вышыню сыдуцца бронзавы прызёр такійскай Алімпіяды беларус Максім Недасекаў і ўладальнік бронзы ЧС-2019 расіянін Ілья Іванюк.

Чэмпіянат Беларусі, які пяты год запар прымае Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", стане 12-м, перадапошнім этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Услед за ім 11 верасня пройдзе Мінскі паўмарафон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі