Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2020, 10:46

Мужчынскі гандбольны чэмпіянат Беларусі прадоўжыцца па календары

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская федэрацыя гандбола прыняла шэраг рашэнняў па далейшым правядзенні чэмпіянату і Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашана, што чэмпіянат Беларусі сярод мужчынскіх каманд у першым дывізіёне прадоўжыцца ў адпаведнасці з зацверджаным календаром. Чэмпіянат Беларусі сярод жаночых каманд у групе А прыпынены да 9 мая. Даты правядзення перанесеных матчаў будуць узгоднены і даведзены да кіраўніцтва клубаў пазней.

"Фіналы чатырох" Кубка Беларусі сярод мужчынскіх і жаночых каманд пераносяцца. Новыя тэрміны іх правядзення будуць паведамлены дадаткова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі