Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2025, 09:50

Мужчынскі чэмпіянат свету па гандболе ўпершыню пройдзе адразу ў трох краінах

Фота з архіва
Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Харватыя, Данія і Нарвегія прымуць матчы 29-га мужчынскага чэмпіянату свету па гандболе. Гэта першы планетарны гандбольны форум, які пройдзе адразу ў трох краінах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны свету гандбалісты зборнай Даніі, якія выйгралі тры папярэднія турніры запар, на першым этапе згуляюць у папярэдняй групе В, дзе іх сапернікамі будуць каманды Італіі, Алжыра і Туніса. Уладальнікі серабра ЧС-2023 французы выступяць у квартэце С разам са зборнымі Аўстрыі, Катара і Кувейта, а бронзавы прызёр каманда Іспаніі трапіла ў групу F, дзе яе апанентамі стануць шведы, японцы і чылійцы. Склады астатніх папярэдніх груп: А - Польшча, Чэхія, Германія, Швейцарыя; D - Венгрыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Гвінея; Е - Нарвегія, ЗША, Партугалія, Бразілія; G - Славенія, Ісландыя, Каба-Вердэ, Куба; H - Харватыя, Аргенціна, Егіпет, Бахрэйн.

Пасля першага групавога этапу, які завершыцца 20 студзеня, у наступную стадыю выйдуць па тры лепшыя дружыны з кожнага квартэта, якія ўтвараюць чатыры групы па 6 каманд. Потым па дзве лепшыя зборныя прадоўжаць барацьбу ў плэй-оф. Чвэрцьфінальныя сустрэчы адбудуцца 28 і 29 студзеня, паўфіналы - 30 і 31 студзеня, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзавыя ўзнагароды пройдуць 2 лютага.

У фінале папярэдняга чэмпіянату свету, які праходзіў два гады таму на арэнах Польшчы і Швецыі, датчане перамаглі французаў з лікам 34:29, а ў гульні за бронзу зборная Іспаніі аказалася мацнейшай за шведскіх гандбалістаў - 39:36. Гандбалісты зборнай Беларусі пяць разоў выступалі сярод мацнейшых каманд планеты, іх лепшым вынікам з'яўляецца 9-е месца на чэмпіянаце свету 1995 года ў Ісландыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі