Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2022, 14:58

Мужчынскі чэмпіянат Еўропы па гандболе стартуе ў Венгрыі і Славакіі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На арэнах Венгрыі і Славакіі сёння стартуе 15-ы чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матчы першага тура адбудуцца ў пяці папярэдніх групах:

А (Дэбрэцэн) - Данія - Чарнагорыя, Славенія - Паўночная Македонія;

В (Будапешт) - Венгрыя - Нідэрланды;

С (Сегед) - Харватыя - Францыя, Украіна - Сербія;

Е (Браціслава) - Іспанія - Чэхія, Швецыя - Боснія і Герцагавіна;

F (Кошыцы) - Літва - Расія, Славакія - Нарвегія.

Зборная Беларусі свой стартавы паядынак у папярэдняй групе D кантынентальнага першынства правядзе заўтра ў Браціславе супраць каманды Германіі. Гандбалісты Аўстрыі сустрэнуцца з палякамі. Таксама ў пятніцу адбудзецца сустрэча партугальцаў і ісландцаў, якія выступаюць у квартэце В. У нядзелю, 16 студзеня, падапечныя Юрыя Шаўцова згуляюць з гандбалістамі Польшчы, а 18 студзеня завершаць першую стадыю турніру матчам са зборнай Аўстрыі.

У асноўны этап ЧЕ выйдуць па дзве лепшыя каманды з шасці папярэдніх груп. Затым 12 зборных будуць падзелены на дзве шасцёркі, з якіх у паўфінал трапяць па дзве лепшыя дружыны.

На мінулым чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у 2020 годзе на пляцоўках Аўстрыі, Нарвегіі і Швецыі, свой другі запар залаты медаль заваявалі гандбалісты Іспаніі, якія перамаглі ў фінале харватаў з лікам 22:20. Уладальнікамі бронзы сталі нарвежцы, якія разграмілі ў матчы за 3-е месца славенцаў - 28:20. Два гады таму зборная Беларусі выйшла ў асноўны этап, але прабіцца ў паўфінал не змагла, заняўшы 10-е падагульняючае месца. Усяго беларускія гандбалісты 6 разоў гулялі ў фінальных турнірах кантынентальнага першынства, іх лепшым рэзультатам з'яўляецца 8-е месца ў 1994 годзе на ЧЕ ў Партугаліі з удзелам 12 каманд. Зборная Швецыі 4 разы станавілася чэмпіёнам Еўропы, у французаў на адзін тытул менш, па два разы лепшымі ў Старым Свеце былі каманды Даніі, Германіі і Іспаніі, аднойчы залаты медаль заваявалі расіяне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі