Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лістапада 2018, 15:40

Мужчынская зборная Беларусі па кёрлінгу атрымала дзве перамогі на ЧЕ ў Таліне

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі па кёрлінгу атрымала дзве перамогі на старце чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б у Таліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда ў складзе Паўла Пятрова, Яўгена Тамковіча, Дзмітрыя Рудніцкага, Аляксея Смотрына і скіпа (капітана) Ільі Шаламіцкага ў першым туры ў групе В была мацнейшай за Данію - 8:7, якой раней наша зборная на турнірах двойчы ўступіла. Далей было паражэнне ад Славеніі - 6:9. Зноў увайсці ў лік лідараў турніру беларусам дазволіў поспех над камандай Ізраіля - 7:6.

Турнірнае становішча: Аўстрыя - 2 перамогі (3 матчы), Беларусь - 2 (3), Англія - 2 (3), Літва - 2 (3), Уэльс - 2 (3), Данія - 1 (3), Славенія - 1 (3), Ізраіль - 1 (3).

Чарговую гульню беларуская зборная правядзе 19 лістапада з сапернікамі з Англіі. У групе А лідзіруюць каманды Чэхіі і Іспаніі.

Па чатыры лепшыя зборныя з дзвюх груп выйдуць у плэй-оф, а фіналісты дывізіёна Б атрымаюць права згуляць у дывізіёне А на наступны сезон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі