Фота з архіва
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "МЛ Віцебск" прадоўжыў бяспройгрышную серыю ў матчах футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У дамашнім паядынку 19-га тура віцябчане перамаглі наваполацкі "Нафтан" з сухім лікам 2:0. У першым тайме вызначыўся Захар Волкаў, а пасля перапынку Сяргей Балановіч устанавіў канчатковы вынік. У стартавым матчы гэтага тура футбалісты "Гомеля" ў сябе дома прайгралі барысаўскаму БАТЭ - 2:3.
Сёння адбудуцца яшчэ тры гульні: "Смаргонь" - "Дынама" (Брэст), "Маладзечна" - "Мінск", "Арсенал" (Дзяржынск) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна). У нядзелю, 24 жніўня, пройдуць дзве сустрэчы. У цэнтральным паядынку гэтага тура мінскае "Дынама", якое ідзе трэцім, прыме "Славію", што займае другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. "Іслач" з Мінскага раёна будзе сапернічаць з "Віцебскам". Матч "Слуцк" - "Нёман" (Гродна) перанесены на больш позні тэрмін.
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "МЛ Віцебск" - 49 ачкоў (19 матчаў), "Славія" (Мазыр) - 38 (18), "Дынама" (Мінск) - 32 (16), "Дынама" (Брэст) - 32 (18). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, які забіў 12 мячоў.-0-
