ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2020, 17:00

"Мяшкоў Брэст" згуляе з гандбалістамі "Піка" ў Лізе чэмпіёнаў

Фота meshkovbrest.by
Фота meshkovbrest.by

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля тыднёвага перапынку сёння адновяцца матчы групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіён Беларусі "Мяшкоў Брэст" у паядынку пятага тура папярэдняй групы А сустрэнецца на сваёй арэне з венгерскім клубам "Пік" з Сегеда (пачатак гульні ў 19.45, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). На старце гэтага сезона чэмпіёнскай Лігі брастаўчане абыгралі ў сябе дома паўночнамакедонскі "Вардар" з горада Скоп'е (24:22), затым уступілі ў гасцях партугальскаму "Порту" (25:27), потым зноў на сваёй пляцоўцы перайгралі французскі "Пары Сен-Жэрмен" (32:31), а ў папярэднім туры на выездзе атрымалі паражэнне ад польскага "Кельцы" з лікам 27:34. Сённяшнія сапернікі мяшкоўцаў правялі пакуль толькі два гасцявыя паядынкі і ў абодвух прайгралі: "Кельцы" - 23:26 і "Порту" - 19:25. Яшчэ дзве сустрэчы венгерскага клуба былі перанесены ў сувязі з каранавірусам.

Акрамя матчу ў Брэсце сёння ў групе А адбудуцца яшчэ тры гульні. Гандбалісты "Кельцы", за які выступаюць беларусы Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш, прымуць на сваёй пляцоўцы "Пары Сен-Жэрмен", нямецкі "Фленсбург" у сябе дома сустрэнецца з нарвежскім "Эльверумам", а "Вардар" у горадзе Скоп'е будзе сапернічаць з гандбалістамі "Порту". Турнірнае становішча: "Кельцы" - 6 ачкоў (4 матчы), "Фленсбург" - 6 (4), "Порту" - 4 (4), "Мяшкоў Брэст" - 4 (4), "Пары Сен-Жэрмен" - 2 (3), "Вардар" - 2 (2), "Эльверум" - 2 (3), "Пік" - 0 (2).

Учора прайшлі два матчы ў папярэдняй групе В: "Ольбарг" (Данія) - "Штутгарт" (Германія) - 23:31, "Заграб" (Харватыя) - "Цэле" (Славенія) - 22:30. Сустрэчы "Веспрэм" (Венгрыя) - "Барселона" (Іспанія) і "Матор" (Запарожжа, Украіна) - "Нант" (Францыя) перанесены.

Турнірнае становішча: "Барселона" - 8 (4), "Веспрэм" - 8 (4), "Ольбарг" - 8 (5), "Кіль" - 6 (4), "Нант" - 2 (4), "Цэле"- 0 (5), "Матор" - 0 (3), "Заграб" - 0 (5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі