Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2020, 12:27

"Мяшкоў Брэст" займае 3-е месца ў групе А гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля чарговых матчаў гандбольнай Лігі чэмпіёнаў "Мяшкоў Брэст" займае трэцяе месца ў папярэдняй групе А, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку пятага тура чэмпіёны Беларусі атрымалі сваю трэцюю перамогу, абыграўшы на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" гандбалістаў венгерскага "Піка" з Сегеда з вынікам 26:24 (11:12). Да гэтага мяшкоўцы перамаглі ў сябе дома паўночнамакедонскі "Вардар" са Скоп'е (24:22), затым уступілі ў гасцях партугальскаму "Порту" (25:27), потым зноў на сваёй пляцоўцы перайгралі французскі "Пары Сен-Жэрмен" (32:31 ), а ў папярэднім туры на выездзе атрымалі паражэнне ад польскага "Кельцэ" з лікам 27:34. Свой наступны матч "Мяшкоў Брэст" павінен быў правесці 28 кастрычніка ў гасцях у нарвежскага "Эльверума", але гэта сустрэча перанесена ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. На 18 лістапада намечаны гасцявы паядынак брастаўчан з нямецкім "Фленсбургам".

Акрамя матчу ў Брэсце ўчора ў групе А адбыліся яшчэ тры гульні. "Фленсбург" у сябе дома перайграў "Эльверум" з вынікам 37:35 (18:14), а "Вардар" у Скоп'і згуляў унічыю з гандбалістамі "Порту" - 25:25 (13:12). Гандбалісты "Кельцэ" адолелі на сваёй арэне "Пары Сен-Жэрмен" - 35:33 (18:18). Беларускі легіянер польскага клуба Арцём Каралёк закінуў у гэтай сустрэчы чатыры мячы.

Турнірнае становішча: "Кельцэ" - 8 ачкоў (5 матчаў), "Фленсбург" - 6 (5), "Мяшкоў Брэст" - 6 (5), "Порту" - 5 (5), "Вардар" - 3 (3), "Пары Сен-Жэрмен" - 2 (4), "Эльверум" - 2 (4), "Пік" - 0 (3).

Вынікі сустрэч у папярэдняй групе В: "Ольбарг" (Данія) - "Кіль" (Германія) - 23:31, "Заграб" (Харватыя) - "Цэле" (Славенія) - 22:30. Матчы "Веспрэм" (Венгрыя) - "Барселона" (Іспанія) і "Матор" (Запарожжа, Украіна) - "Нант" (Францыя) перанесены.

Турнірнае становішча: "Барселона" - 8 (4), "Веспрэм" - 8 (4), "Ольбарг" - 8 (5), "Кіль" - 6 (4), "Нант" - 2 (4), "Цэле "- 2 (5), "Матор" - 0 (3), "Заграб" - 0 (5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі