Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2021, 15:30

"Мяшкоў Брэст" восьмы раз выйграў Кубак Белгазпрамбанка

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты клуба "Мяшкоў Брэст" восьмы раз сталі ўладальнікамі Кубка Белгазпрамбанка, які традыцыйна разыгрываецца ў горадзе над Бугам перад пачаткам новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым матчы чэмпіёны Беларусі разграмілі польскі "Азоты" - 36:23, затым упэўнена абыгралі расійскі клуб "Чэхаўскія Мядзведзі" - 34:28. У апошні дзень з лікам 28:32 уступілі чэмпіёну Украіны запарожскаму "Матору", за які выступаюць беларускія гандбалісты Іван Мароз, Барыс Пухоўскі, Максім Бабічаў і Вячаслаў Бохан. Падагульняючае становішча каманд: "Мяшкоў Брэст" - 4 ачкі, "Чэхаўскія Мядзведзі" - 3, "Матор" - 3, "Азоты" - 2. Лепшымі ігракамі турніру ў сваіх клубах сталі: "Мяшкоў Брэст" - Яка Малус, "Чэхаўскія Мядзведзі" - Аляксандр Котаў, "Азоты" - Давід Давыдзік, "Матор" - Айдэнас Малашынскас.

Цяпер "Мяшкоў Брэст" рыхтуецца да чвэрцьфінальных паядынкаў SEHA-лігі з паўночнамакедонскім клубам з Біталы. Першы паядынак падапечныя іспанскага спецыяліста правядуць 21 жніўня ў гасцях, а 29 жніўня прымуць сапернікаў у Брэсце. У выпадку поспеху брастаўчане 4-5 верасня выступяць у "Фінале чатырох" гэтага турніру, які пройдзе ў харвацкім Задары. У сярэдзіне верасня стартуе групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У папярэдняй групе А апанентамі чэмпіёнаў Беларусі будуць нямецкі "Кіль", паўночнамакедонскі "Вардар" (Скоп'е), венгерскі "Пік" (Сегед), дацкі "Ольбарг", нарвежскі "Эльверум", французскі "Манпелье" і харвацкі "Заграб".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі