Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2021, 13:46

"Мяшкоў Брэст" прыме "Манпелье" ў матчы Лігі чэмпіёнаў

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты клуба "Мяшкоў Брэст" правядуць сёння чарговы паядынак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 10-га тура чэмпіёны Беларусі прымуць на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" лідара групы А французскі "Манпелье" (пачатак у 20.45, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2"). У папярэднім паядынку брастаўчане перапынілі зацяжную серыю без перамог, адолеўшы ў гасцях нарвежскі "Эльверум" - 33:32. Гандбалісты "Манпелье" таксама з мінімальнай перавагай у ліку абыгралі на сваёй арэне харвацкі "Заграб" - 24:23.

Таксама сёння "Эльверум" прыме ў сябе дома дацкі "Ольбарг", а ў харвацкай сталіцы "Заграб" згуляе з паўночнамакедонскім "Вардарам" са Скоп'е. Заўтра ў венгерскім Сегедзе мясцовы "Пік" будзе сапернічаць з нямецкім "Кілем".

Становішча каманд пасля 9 тураў: "Манпелье" - 15 ачкоў, "Кіль" - 13, "Пік" - 12, "Ольбарг" - 12, "Эльверум" - 8, "Вардар" - 5, "Заграб" - 4, "Мяшкоў Брэст" - 3.

У групе В сустрэчы 10-га тура пройдуць заўтра. Яе лідар польскі "Кельцы" з беларусамі Арцёмам Каральком і Уладзіславам Кулешам у складзе згуляе на выездзе супраць партугальскага "Порту". Чэмпіён Украіны запарожскі "Матор", за які выступаюць беларусы Іван Мароз, Барыс Пухоўскі і Вячаслаў Бохан, сустрэнецца ў Бухарэсце з румынскім "Дынама". Нямецкі "Фленсбург" прыме гасцей з венгерскага "Веспрэма", а ў сталіцы Францыі "Пары Сен-Жэрмен" будзе сапернічаць з іспанскай "Барселонай".

Становішча каманд: "Кельцы" - 14, "Веспрэм" - 12, "Барселона" - 11, "Пары Сен-Жэрмен" - 11, "Матор" - 8, "Фленсбург" - 7, "Порту" - 5, "Дынама" - 4.

Пасля фінішу групавой стадыі па дзве лепшыя каманды адразу выйдуць у чвэрцьфінал ЛЧ. Клубы, якія зоймуць 3-6 месцы, згуляюць у 1/8 фіналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі