ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 снежня 2021, 09:05

"Мяшкоў Брэст" пацярпеў першае паражэнне ў матчах чэмпіянату Беларусі

Фота  pressball.by
Фота pressball.by

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты мінскага СКА перамаглі клуб "Мяшкоў Брэст" з лікам 37:28 у цэнтральным паядынку чэмпіянату Беларусі. Для дзеючых чэмпіёнаў краіны гэта першае паражэнне ў цяперашнім першынстве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачатак сустрэчы двух галоўных фаварытаў першынства на паркеце сталічнага палаца спорту "Уручча" прайшоў з перавагай гаспадароў, потым госці перахапілі ініцыятыву, але да перапынку армейцы зноў выйшлі наперад на два мячы - 17:15. У другой палавіне матчу гульня ішла на сустрэчных курсах, абедзве каманды стараліся як мага хутчэй завяршаць атакі, у выніку падапечныя Ігара Папругі дабіліся большых поспехаў і змаглі абыграць грознага саперніка з розніцай 7 мячоў.

Раней у гэтым сезоне лідары сустракаліся паміж сабой двойчы: у сярэдзіне верасня брастаўчане выйгралі ў армейцаў у Мінску з лікам 34:30, а месяц таму ў Брэсце сапернікі не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю - 33:33. Наступная сустрэча фаварытаў адбудзецца 12 лютага ў Брэсце.

Таксама 15 снежня мінскі БДУФК-СКА ўступіў на сваёй пляцоўцы магілёўскаму клубу "Машэка" з мінімальнай розніцай - 28:29. Гандбалісты "Гомеля" ў сябе дома перайгралі гродзенскі "Кронан" з лікам 33:27.

Пасля праведзеных сустрэч "Мяшкоў Брэст" мае 25 ачкоў, у актыве СКА на два балы менш, у "Машэкі" 17 ачкоў, "Гомель" набраў 14 балаў.

У пятніцу, 17 снежня, гандбалісты "Машэкі" прымуць у Магілёве "Мяшкоў Брэст", пасля чаго ў нацыянальным чэмпіянаце настане перапынак да канца студзеня. Ён звязаны з падрыхтоўкай і ўдзелам зборнай Беларусі ў чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе з 13 па 30 студзеня 2022 года на арэнах Венгрыі і Славакіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі