Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2021, 10:05

"Мяшкоў Брэст" атрымаў 16-ю вікторыю запар у матчах чэмпіянату Беларусі

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты клуба "Мяшкоў Брэст" атрымалі 16-ю перамогу запар у матчах чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

17 сакавіка дзеючыя чэмпіёны краіны перамаглі ў Магілёве мясцовы клуб "Машэка" з лікам 30:35 (18:16). Свае наступныя паядынкі брастаўчане правядуць у Мінску: 20 сакавіка супраць юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) і 24 сакавіка супраць свайго галоўнага канкурэнта сталічнага СКА. Мінскія армейцы сёння згуляюць са сваёй даччынай камандай БДУФК-СКА.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Мяшкоў Брэст" - 32 ачкі (16 матчаў), СКА - 24 (16), "Гомель" - 22 (16), "Машэка" (Магілёў) - 15 (16).

Бліжэйшыя гульні жаночага чэмпіянату Беларусі адбудуцца 24 сакавіка. Лідар турніру "БНТУ-БелАЗ" прыме ў Мінску аўтсайдараў спаборніцтваў гандбалістак юнацкай зборнай Беларусі (U-16). Дзеючыя чэмпіёнкі гандбалісткі "Гомеля" згуляюць у сябе дома з Мінскай "Зоркай". У Брэсце мясцовы клуб "Вікторыя-Бярэсце" сустрэнецца з гасцямі з "Віцябчанкі".

Пасля 21-га тура табліцу ўзначальвае "БНТУ-БелАЗ", у якога 38 ачкоў, "Гомель" адстае на два балы, 32 ачкі ў актыве "Вікторыі-Бярэсця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі