Фота НАК
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту стартаваў 53-і міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у традыцыйных спаборніцтвах прымаюць барцы вольнага стылю з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Бахрэйна, Кыргызстана, Таджыкістана, Казахстана, Малдовы, Грэцыі і Балгарыі. Спартсмены разыграюць медалі ў 10 вагавых катэгорыях.
У дзённай праграме пятніцы праходзяць папярэднія паядынкі, паўфінальныя схваткі адбудуцца сёння вечарам.
Цырымонія адкрыцця турніру запланавана на 17.30, перад гэтым у Палацы спорту пройдуць фіналы турніру "Медзведзяня" сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння. Паядынкі за золата і бронзу мемарыяла Мядзведзя стартуюць затра ў тры гадзіны дня.
У папярэднія гады традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе праводзіўся на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Вялікі беларускі барэц пайшоў з жыцця 2 верасня 2024 года ва ўзросце 86 гадоў.-0-