Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2022, 11:49

Міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы стартаваў у Магілёве

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Магілёве стартавалі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы "Турнір спартыўнай славы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць 130 атлетаў з Беларусі і Расіі. У склад жаночай расійскай каманды ўвайшлі алімпійскія чэмпіёнкі Токіа Уладзіслава Уразава і Вікторыя Лістунова, канкурэнцыю тытулаваным госцям пастараюцца скласці лідары нашай зборнай Настасся Сманцэр, Адэліна Рылко, Дар'я Жукоўская і Лізавета Пулукчу. У мужчынскім турніры выступяць прызёр чэмпіянату Еўропы і пераможца Кубка Расіі магіляўчанін Ягор Шарамкоў, а таксама чэмпіён Універсіяды і пераможца этапаў Кубка свету Кірыл Пракоп'еў з Расіі.

1 лістапада сваё майстэрства ў мнагабор'і пакажуць мужчыны, таксама сёння пройдзе парад адкрыцця спаборніцтваў. Жаночае мнагабор'е адбудзецца ў сераду, а на 3 лістапада запланаваны фіналы на асобных снарадах. Прамыя трансляцыі з магілёўскага Палаца гімнастыкі правядзе тэлеканал "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі