Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2025, 16:44

Міжнародны турнір па плаванні памяці Лізы Чайкінай стартаваў у Мінску

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе сталічнай СДЮШАР па плаванні "Янтар" стартаваў міжнародны турнір па плаванні памяці Героя Савецкага Саюза Лізы Чайкінай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у турніры прымаюць хлопчыкі і дзяўчынкі не старэйшыя за 14 гадоў, якія спаборнічаюць у трох узроставых групах. У кожнай катэгорыі будуць вызначаны пераможцы на пяці асабістых дыстанцыях і ў змешанай эстафеце 4х50 м вольным стылем. Удзельнікі  старэйшыя выступяць на 200-метроўцы комплексным плаваннем, а таксама стаметроўках брасам, батэрфляем, кролем і на спіне. Для малодшай групы ўсе дыстанцыі скарочаныя ўдвая.

На турніры прадстаўлены 11 беларускіх каманд: клуб плавання "Аквастарс", спартыўны клуб Аляксандра Лесуна, СДЮШАР па плаванні прафсаюзаў "Хваля", клуб "Імперыял", СДЮШАР "Нептун", Мінскі ГЦАР па водных відах спорту, РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, Мінская абласная комплексная СДЮШАР, спартыўны клуб Swim-Minsk, а таксама СДЮШАР Кобрына і Пружан. Акрамя таго, на спаборніцтвы заявіліся спартсмены з Калінінграда, Архангельска, Санкт-Пецярбурга, Мыцішчаў, Кранштата і Ульянаўска.

Арганізатарамі турніру па плаванні памяці Героя Савецкага Саюза Лізы Чайкінай з'яўляюцца Мінскі гарвыканкам, Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя плавання. Трансляцыі заплываў даступныя на YouTube-канале "Спорт для ўсіх". Спаборніцтвы прадоўжацца па 13 чэрвеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі