Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Міжнародны турнір па боксе памяці Віктара Лівенцава стартуе ў Мінску

Спорт 12.11.2019 | 10:25
У час турніру. Фота з архіва
У час турніру. Фота з архіва

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава стартуе сёння ў мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 18.00. Арганізатары спаборніцтваў прадставілі спецыяльны прыз "За волю да перамогі", які будзе ўручаны сям'ёй Віктара Лівенцава.

Як адзначыў карэспандэнту БЕЛТА старшы трэнер па развіцці бокса Міністэрства спорту і турызму Аляксандр Ермашэвіч, у складзе нацыянальнай зборнай выступяць першыя нумары сваіх вагавых катэгорый Дзмітрый Дзяшкевіч (вагавая катэгорыя 57 кг), Мікалай Шах (57 кг), Аляксандр Радзівонаў (69 кг), Віталь Бандарэнка (75 кг), Глеб Сінькевіч (81 кг), Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг), Юлія Апанасовіч (51 кг), Яна Бурым (51 кг), Ала Яршэвіч (60 кг) і Дар'я Асмалоўская (69 кг).

У спаборніцтвах будуць удзельнічаць 140 спартсменаў з Англіі, Арменіі, Беларусі, Ганы, Грэцыі, Ізраіля, Індыі, Іспаніі, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Тайланда, Украіны, Францыі і Шатландыі.

Завершацца спаборніцтвы 16 лістапада.

Арганізатары спаборніцтваў - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінгарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя бокса.

Турнір памяці Віктара Лівенцава стаў пераемнікам традыцыйных спаборніцтваў на прызы мінскага Палаца спорту. Дзевяць турніраў прайшлі яшчэ пры жыцці Віктара Лівенцава, у 2009 годзе іх было вырашана назваць у памяць пра вядомага спартыўнага функцыянера часоў БССР. Віктар Лівенцаў з 1958 па 1978 год быў старшынёй Дзяржкамітэта па фізічнай культуры і спорце БССР. За гэтыя два дзясяткі гадоў у рэспубліцы з'явіліся буйнейшыя спартыўныя збудаванні і комплексы, якія і сёння з'яўляюцца асноўнымі базамі алімпійскай падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў: "Стайкі", "Раўбічы", мінскі воднаспартыўны комплекс (цяпер САК "Алімпійскі"), коннаспартыўная база ў Ратамцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.