Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе канькабежнага стадыёна "Мінск-Арэны" стартаваў міжнародны турнір па боксе MINSK OPEN памяці заслужанага трэнера Беларусі Уладзіміра Батвінніка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На турнір заявіліся больш за 200 спартсменаў ва ўзросце да 16 гадоў з Беларусі, Бельгіі, Казахстана, Расіі і Узбекістана. Юнакі вызначаць мацнейшых у трынаццаці вагавых катэгорыях (да 46, да 48, да 50, да 52, да 54, да 57, да 60, да 63, да 66, да 70, да 75, да 80 і больш за 80 кг), дзяўчаты разыграюць шэсць камплектаў узнагарод (да 46, да 48, да 52, да 57, да 60 і да 70 кг).
Папярэднія баі на мемарыяле Батвінніка пройдуць 27 і 28 мая, паўфіналы запланаваны на чацвер, фіналы ва ўсіх катэгорыях адбудуцца 30 мая. Цырымонія адкрыцця турніру стартуе сёння ў 15.00. Уваход на трыбуны канькабежнага стадыёна свабодны, анлайн-трансляцыя спаборніцтваў арганізавана на YouTube-канале "Спорт для ўсіх".
Арганізатарамі турніру па боксе MINSK OPEN з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя бокса, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" і Клуб аматараў бокса імя У.Батвінніка.-0-