Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2022, 16:16

Міжнародны студэнцкі алімпійскі форум адбыўся ў Мінску

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры НАК Беларусі прайшоў V Міжнародны студэнцкі алімпійскі форум "Алімпійскі рух, студэнцкі спорт, камунікацыі і алімпійская адукацыя", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Мерапрыемства было праведзена з мэтай стварэння камунікацыйнай прасторы для адкрытага дыялогу, павышэння значнасці фізічнай культуры і спорту ва ўстановах вышэйшай адукацыі, папулярызацыі алімпійскіх каштоўнасцей і прапаганды здаровага ладу жыцця сярод моладзі. Свае даклады і праекты ў раздзелах "Навуковая пляцоўка" і "Фестываль інавацыйных праектаў" прадставілі больш за 30 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі і Узбекістана.

Спікерамі форуму сталі прэзідэнт Сібірскай акадэміі Уладзімір Міхалёў, старшыня Беларускай алімпійскай акадэміі, дэкан спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту БДУФК Ірына Гуслістава, дырэктар Беларускай алімпійскай акадэміі Наталля Апанчук, прызёр чэмпіянатў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы Кацярына Галкіна і загадчыца кафедры спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецпадрыхтоўкі БДУФК Вікторыя Харкова. Удзельнікамі канферэнцыі былі разгледжаны наступныя напрамкі: алімпійскі рух у сучасным свеце; алімпійскія каштоўнасці і іх папулярызацыя; сацыякультурная камунікацыя і развіццё алімпізму ва ўмовах глабалізацыі; экалогія і ўстойлівае развіццё навакольнага асяроддзя; алімпійская адукацыя, культура і спадчына; турызм у развіцці культурнага і спартыўнага іміджу Беларусі; перспектывы і праблемы развіцця спорту вышэйшых дасягненняў; спартыўнае і алімпійскае валанцёрства; студэнцкі спорт.

Арганізатарамі форуму выступілі Беларуская алімпійская акадэмія сумесна з НАК Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, Беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту і Саветам маладых вучоных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі