Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2025, 16:14

Міжнародная шахматная федэрацыя дапусціла беларусаў да юнацкіх камандных турніраў

Фота з архіва
Фота з архіва
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) дапусціла беларускія і расійскія каманды юнакоў да 18 гадоў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу FIDE.

"Гэта рашэнне адлюстроўвае імкненне FIDE спалучаць інклюзіўнасць з адказнасцю. Мы ўважліва абмеркавалі гэта з Міжнародным алімпійскім камітэтам, атрымалі іх дакладныя ўказанні і падтрымку і пераканаліся, што наш падыход адпавядае як гуманітарным меркаванням, так і прынцыпам міжнароднага спорту", - адзначыў віцэ-прэзідэнт FIDE Вішванатан Ананд.

Акрамя таго, FIDE дапусціла да ўдзелу ў камандных спаборніцтвах у нейтральным статусе шахматыстаў з Беларусі і Расіі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі