Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 кастрычніка 2020, 16:22

Міжнародная федэрацыя валейбола вызначылася з краінамі, у якіх пройдуць матчы ЧС

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) вызначылася з краінамі - гаспадынямі пяршынстваў свету - 2021 у розных узроставых катэгорыях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФВ.

Так, чэмпіянат свету сярод юніёрак (U-17) прыме Мексіка. Акрамя зборнай гэтай краіны, удзел у названым турніры забяспечылі сабе дружыны Расіі, Турцыі, Сербіі, Італіі, Румыніі і Польшчы.

Планетарны форум сярод юніёраў (U-18) пройдзе ў Іране. У турніры акрамя гаспадароў за перамогу будуць змагацца зборныя Італіі, Чэхіі, Польшчы, Балгарыі, Германіі і Бельгіі.

Маладзёжны чэмпіянат свету сярод жаночых дружын (U-20) прымуць Нідэрланды і Бельгія. Таксама гарантавалі сабе месца сярод яго ўдзельнікаў валейбалісткі Турцыі і Сербіі. Аналагічнае планетарнае першынство сярод мужчынскіх маладзёжак (U-21) пройдзе ў Італіі і Балгарыі. Акрамя гаспадароў, удзельнічаць будуць калектывы з Італіі, Расіі і Бельгіі.

Што датычыцца астатніх мяркуемых удзельнікаў гэтых пяршынстваў свету, то яны вызначацца па сусветным рэйтынгу FIVB ва ўзроставых групах, які будзе абноўлены 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі