Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2020, 09:19

Міжнародная федэрацыя валейбола дапусціла старт нацыянальных чэмпіянатаў з 1 чэрвеня

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) дапусціла старт нацыянальных чэмпіянатаў з 1 чэрвеня. Нацыянальныя лігі змогуць або завяршыць мінулы сезон, або пачаць сезон-2020/21, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт арганізацыі.

Аднаўленне спаборніцтваў магчыма толькі ў выпадку, калі гэта будзе прызнана бяспечным у адпаведнасці з распараджэннямі мясцовых органаў улады. Улічваючы рашэнне FIVB адмовіцца ад міжнародных спаборніцтваў і дазволіць нацыянальным чэмпіянатам стартаваць раней, чым звычайна, нацыянальны клубны сезон-2020/21 павінен завяршыцца не пазней за 18 красавіка 2021 года. Усе фіналы кантынентальных клубных пяршынстваў павінны прайсці не пазней за 2 мая 2021 года.

Ліга нацый у 2021 годзе пачнецца 7 або 11 мая і скончыцца 27 чэрвеня. Кантынентальныя чэмпіянаты пройдуць з 19 жніўня па 19 верасня.

Спаборніцтвы ў сезоне-2019/20 былі спынены з-за пандэміі каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі