Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2021, 16:51

Міжнародная федэрацыя хакея паказала дызайн медалёў ЧС-2022

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя хакея паказала дызайн медалёў чэмпіянату свету - 2022, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Дызайн распрацаваў фін Паулі Маронен, які стаў пераможцам конкурсу, аб'яўленага ў студзені 2021 года. Ён вырашыў аб'яднаць тэму новай арэны ў Тамперы і выяву хакеіста.

Усяго на конкурс было выстаўлена каля 70 работ з Фінляндыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Расіі, Беларусі, Канады, Славакіі, Чэхіі, Інданезіі і Італіі.

Чэмпіянат свету наступнага года пройдзе ў двух фінскіх гарадах - Тамперы і Хельсінкі з 13 па 29 мая. Зборная Беларусі выступіць у групе "Б" з Чэхіяй, ЗША, Швецыяй, Латвіяй, Нарвегіяй, Вялікабрытаніяй і гаспадарамі турніру. У групу "А" трапілі Канада, Расія, Швейцарыя, Германія, Славакія, Данія, Казахстан, Італія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі