Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2022, 10:32

Міждзяржаўны турнір па вольнай і грэка-рымскай барацьбе стартуе ў Брэсце

21 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 21-23 кастрычніка пройдзе XIV Міждзяржаўны турнір па вольнай і грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, паведамілі БЕЛТА ў Брэсцкім абласным аб'яднанні прафсаюзаў.

Спаборніцтвы пройдуць у лёгкаатлетычным манежы. У турніры прымуць удзел юнацкія каманды з усіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі. На дыван выйдуць і пазмагаюцца за медалі юнакі ад 11 да 16 гадоў у вагавых катэгорыях ад 29 да 85 кг і вышэй.

Спаборніцтвы праводзяцца ў мэтах папулярызацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы сярод дзяцей і падлеткаў, павышэння спартыўнага майстэрства і ўмацавання міжнародных сувязей. Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі гарвыканкам, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, Брэсцкая СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 22 кастрычніка ў 15.00.

Ваенны лётчык 1-га класа, начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіябазы Уладзімір Карват загінуў пры выкананні вучэбнага палёту 23 мая 1996 года. Цаной свайго жыцця ён не дапусціў падзення самалёта, які гарэў, на населеныя пункты пад Баранавічамі. Указам Прэзідэнта Уладзіміру Карвату першаму ў краіне было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі